У Брэсці затрыманыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгій Дзмітрук і Зміцер Шухрай. Яны былі ўзятыя міліцыянтамі, калі выходзілі з консульства Украіны. Актывістаў завезлі ў аддзяленне міліцыі, што ім інкрымінуюць — пакуль невядома. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец.

Георгій Дзмітрук узначальвае Камітэт салідарнасці з Украінай, наступнае паседжанне якога мелася прайсці заўтра. Абмяркоўвацца мусіў шырокі спектр пытанняў — ад назірання на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах да акцый салідарнасці з украінскім народам. Севярынец не выключае, што затрыманне мела на мэце сарваць паседжанне.

Каля 17 гадзін Павел Севярынец паведаміў «НН», што міліцыянты пачалі правяраць хлапцоў на наркотыкі.

«Дмітрук дасылае смс-кі. І стала вядома, што іх правяралі на ўтрыманне алкаголю. Хлопцы пратэстанты, таму, вядома, нічога не знайшлі. Паколькі іх трэхба пратрымаць, то іх правяраюць на наркотыкі, а таксама іх аўтамабіль», — паведаміў Павал Севярынец.

Ён адзначыў, што гэтыя дзеянні з боку міліцыі — дэманстратыўныя захады з мэтай запалохаць. Бо хлопцы прымалі актыўны удзел у дзейнасці камітэта За салідарнасць з Украінай. 

Тэлефон Дмітрука адключаны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?