Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, затрымалі 30-гадовага мінчука, якога падазраюць у махлярстве. Ён працаваў па дзвюх схемах.

Па першай, ён шукаў абвесткі аб продажы аўматамабіляў, прасіў аўто на пару дзён для тэст-драйву, а сам за гэты час машыну прадаваў. Браў у пакупнікоў грошы (сумы былі значна меншыя, чым рэальная цана) і абяцаў у бліжэйшы час заняцца афармленнем дакументаў. Але знікаў.

Па другой схеме, мінчук прымаў замовы на выраб камінаў і печак, браў перадаплату і таксама знікаў.

У міліцыю звярнулася каля дваццаці чалавек, якіх ашукалі. Матэрыяльная шкода ацэньваецца ў 500 мільёнаў рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Калі вы пацярпелі ад дзеянняў чалавека на фота, звяртайцеся ў Фрунзескае РУУС Мінска на: (044) 581-11-26, (033) 694-68-28, (017) 257-02-03.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?