У Дзень Волі беларускі нацыянальны сцяг быў узняты ў Стакгольме ля будынку, дзе раней размяшчалася амбасада Беларусі.

Aмбасада прыпыніла сваю працу неўзабаве пасля скандалу з дэсантам плюшавых мядзведзікаў, які зладзіла швэцкая PR-фірма над тэрыторыяй Беларусі. Флагшток на пляцы каля амбасады з таго часу стаяў пусты.

25 сакавіка з раніцы на ім лунае бел-чырвона-белы сцяг побач са сцягамі краін, чыі амбасады таксама мяшкаюць у гэтым жа будынку, у тым ліку амбасада Украіны. Сёння ад ранку беларускі нацыянальны сцяг таксама ўзняты на высачэзным флагштоку на ўезде на выспу Лідзіньё, на якой знаходзілася беларуская амбасада. Гэты сцаг добра бачны здалёк шматлікім пасажырам грамадскага і прыватнага транспарту, якія рухаюцца па вялікім мосце на Лідзіньё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0