У нямецкім Штутгарце завяршыўся этап Кубку свету па мастацкай гімнастыцы. Зборная Беларусі выступала на гэтым турніры толькі ў індывідуальным першынстве. Усе ўзнагароды каманды на рахунку Меліты Станюты, якая ўзнялася на п'едэстал гонару ва ўсіх асабістых фіналах.

Мінчанка заняла трэцяе месца ў практыкаваннях з абручом, булавамі і стужкай. У фінале з мячом Станюта паказала другі вынік.У шматбор'і Меліта Станюта паказала 4-ы вынік. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна была 12-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0