Сайт кіраўніка дзяржавы паведамляе за сённяшні дзень толькі адну навіну: А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні Ордэнам Маці 11 шматдзетных мацярок.

Гэтай ўзнагародай у нас ушаноўваюць жанчын, што выхавалі пяць і болей дзяцей.

У ліку ўзнагароджаных работніца сярэдняй школы з Лельчыцкага раёна Святлана Тарасавец, хатняя гаспадыня з Іўеўскага раёна Аксана Сасноўская, жывёлавод сельгаспрадпрыемства «Эксперыментальная база «Глуск» Галіна Навічонак.

Учора, 24 сакавіка, дзень быў больш насычаны.

А.Лукашэнка ў панядзелак прыняў з дакладам старшыняў КДБ і КДК Валерыя Вакульчыка і Аляксандра Якабсона, а таксама павіншаваў з 60-годдзем расійскага спевака Аляксандра Сярова — аўтара несмяротнага шлягера «Я люблю тебя до слёз».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0