Кіеўскі суд распарадзіўся прыпыніць трансляцыю чатырох расійскіх тэлеканалаў — Першы канал, РТР, НТВ і Расія 24.
Кіеўскі акруговы адміністрацыйны суд прыпыніў дзейнасць расійскіх тэлеканалаў ва Украіне на час разгляду пазову Нацыянальнай рады па пытаннях тэлерадыёвяшчання і аб незаконнасці іх дзейнасці.
Пра гэта распавяла на брыфінгу ў аўторак намеснік сакратара РНБА Вікторыя Сюмар.
«Кіеўскім акруговым адмінсудом вынесена рашэнне, у адпаведнасці з якім павінна быць прыпыненая трансляцыя расійскіх тэлеканалаў ва Украіне на час разгляду пазову Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання ў кампаніі, якая з'яўляецца асноўным транслятарам гэтых каналаў».
«Заўтра Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, што падавала гэты пазоў, дасць тлумачэнні, што гэта рашэнне азначае для кабельных аператараў», — сказала Сюмар.