18 красавіка на Галоўпаштамце ў Мінску павінен прайсці афіцыйны выпуск новых паштовых марак з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нечакана, маркі вырашылі перадрукаваць з-за Украіны.

Падчас першай абвесткі аб выпуску новых марак іх анансавалі як спецвыпуск з нагоды «70 гадоў вызвалення Беларусі, Расіі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Філатэлістам прадставілі эскіз будучай маркі з адпаведным надпісам.

Аднак у канцы сакавіка марку перамалявалі і надрукавалі з новым надпісам. Цяпер выйдзе блок марак з нагоды «70 гадоў вызвалення Беларусі і Расіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пра Украіну аўтары праекту вырашылі забыцца.

У сярэдзіне сакавіка блок прыбралі з сайта беларускай пошты, а 25 сакавіка на сайце з'явіліся маркі ў змененым выглядзе, дзе прадстаўлены толькі Беларусь і Расія.

Чаму прыбралі Украіну «Беларускаму партызану» ў Белпошце не змаглі патлумачыць. Але эксперты называюць гэта інфармацыйна-ідэалагічнай вайной, якую Расія і яе памочнікі ў Беларусі вядуць супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?