На сусветнай выставе «Экспа-2015» пакажам не інавацыі, а саламяныя качулкі.

Сусветная выстава распачнецца 1 мая 2015 у Італіі, пад Міланам. Тут, на плошчы ў 1,7 мільёна м2 разгорнуцца экспазіцыі розных краін на тэму «Накарміць планету. Энергія для жыцця».

Каб спраектаваць павільён, Беларусь арганізавала нацыянальны архітэктурны конкурс. Праект пераможцаў (Ігара Казюлькова, Дзмітрыя Беляковіча і Аляксандра Шыпілава) называецца «Кола жыцця». На яго будаўніцтва, абслугоўванне і дэмантаж выдаткуюць 6 мільёнаў еўра.

Ідэя «Кола жыцця» — у дэманстрацыі трох асноўных багаццяў Беларусі: хлеба, солі і вады.

У цэнтры экспазіцыі бу­дзе 13­метровае драўлянае кола млына, якое «сімвалізуе рух і чалавечую думку». Побач з ім — саламяныя качулкі, якія будуць сімвалізаваць палі з толькі што прыбраным хлебам. Падчас семінараў і лекцый наведнікам раскажуць пра «беларускі досвед устойлівага развіцця сельскай гаспадаркі, вытворчасці карысных і высакаякасных прадуктаў харчавання», гэта значыць пра калгасы і аграгарадкі, а таксама… пра барацьбу з лішняй вагой. Сцены і столь пляцоўкі будуць дэкараваныя соллю.

Будзе кавярня з нацыянальнымі стравамі, сувенірная крама (лён, салома і дрэва), пляцоўка для выступу народных калектываў.

Яны пакажуць традыцыйныя святы (Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Дажынкі). Прэзентацыя народных песняў і танцаў пазіцыянуецца як «візітная картка беларускага павільёна». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?