Базавая велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 150 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №255 ад 25 сакавіка 2014, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая велічыня складае 130 тыс рублёў.

Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных выгодаў. Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, ужываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Таксама паведамляецца, што тарыфная стаўка першага разраду павысіцца з 1 красавіка і з 1 мая.

Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўняныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка ўстаноўлена ў памеры Br262 тыс., з 1 мая — у памеры Br275 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0