КамАЗ з вайскоўцамі сутыкнуўся сёння каля 10:00 з легкавушкай на 40-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чавусы.

Калона аўтамабіляў з вайскоўцамі вайсковай частцы 67/13 (Магілёў) рухалася да месца правядзення заняткаў. У нейкі момант аўтамабіль ВАЗ-2101 паспрабаваў здзейсніць абгон і, не разлічыўшы хуткасць, трапіў пад колы КамАЗа. Паводле папярэдніх звестак, ДТЗ адбылося ў выніку парушэння правілаў дарожнага руху кіроўцам легкавушкі.

Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 26 чалавек.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі МНС, ДАІ спецыялісты дзяржкамітэта судовых экспертыз, следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Адзін вайсковец ўнутраных войскаў шпіталізаваны. Астатнім аказваецца медыцынская дапамога без шпіталізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?