Нягледзячы на тое, што частка беларусаў выступіла супраць аднаго з канкурсантаў, Канчыты Вурст з Аўстрыі, «Еўрабачанне» пакажуць без цэнзуры ў наўпроставым эфіры.

Раней аўтары байкоту склалі петыцыю, у якой патрабавалі забараніць трансляцыю песеннага конкурсу з прычыны ўдзелу ў ім трансвестыта. Галоўным абгрунтаваннем быў выгляд артыста, які нібыта прапагандуе непрымальны для беларускага грамадства лад жыцця. Падпісанты абвінавацілі арганізатараў «Еўрабачання» у «расадніцтве садаміі». Аднак петыцыю падпісалі ўсяго 1500 асобаў.

Паводле статуту «Еўрабачання», мерапрыемства мусіць транслявацца на тэрыторыі краіны-ўдзельніцы з пачатку і да канца. Таму адмова ад трансляцыі магла прывесці да аўтаматычнай дыскваліфікацыі Беларусі не на адзін год.

Нагадаем, на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2014», якое пройдзе ў траўні ў Капэнгагене, Беларусь рэпрэзентуе малады выканаўца ТЕО з песняю «Cheescake».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?