Цесна злучаны з нараджэння і гадоў дзяцінства з Украінай (Вінніччына), як літаратар ён сфармаваўся ў Беларусі (на літаратурны шлях Цыпіса блаславіў Янка Брыль), дзе друкаваўся з 1960-х гадоў, набыў вядомасць, працуючы ў розных жанрах. Чытачы старэйшага пакалення памятаюць яго нарысы, апавяданні, аповесці, у тым ліку дэтэктывы, якія друкаваліся ў часопісе «Нёман». Потым яны выходзілі асобнымі кнігамі — «Старыя дарогі», «Неба Марка Галая», раман «Балканская рама» і іншыя. Асаблівую папулярнасць набыла яго проза, прысвечаная пасляваеннай Вінніцы, яе выключна каларытным тыпам («Білет да Вінніцы», «Іду і вяртаюся»). Творчасць пісьменніка цанілі і яго ўкраінскія землякі. Літаральна за некалькі месяцаў да яго смерці ў Вінніцы выйшаў том яго прозы.

Навум Цыпіс сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Апошнія амаль два дзясяткі гадоў ён жыў у Германіі (Брэмен), куды пераехаў пасля зробленай там аперацыі на сэрцы. Але імкнуўся штогод прыязджаць на Беларусь, без якой яму было цяжка, працягваў тут друкавацца, сустракацца з сябрамі і чытачамі. Беларусь жыла і ў яго публікацыях у рускамоўнай перыёдыцы Германіі.

Ён быў добрым, адкрытым, прагным да жыцця чалавекам. Яго любілі вучні — ён працаваў выкладчыкам у прафесійна-тэхнічным вучылішчы, быў таленавітым педагогам. Апошнія радкі свайго аўтабіяграфічнага аповеду ён скончыў такімі словамі: «А хацелася б закончыць жыццё і аўтабіяграфію дастойна. Люблю гэтае слова».

У яго атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?