Экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка мае намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны на выбарах, якія адбудуцца 25 мая. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Reuters.com

Reuters.com

«Я планую балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны», — заявіла Цімашэнка.

«29 сакавіка на з'ездзе я буду прасіць «Бацькаўшчыну» афіцыйна вылучыць мяне кандыдатам на вышэйшую пасаду дзяржавы», — сказала яна.

«Я маю маральнае права сказаць, што я буду змагацца з карупцыяй, бо аўдыт Януковіча і Азарава я прайшла паспяхова і сумленна», — адзначыла Цімашэнка.

«Я лічу, што я буду кандыдатам ўкраінскага адзінства», — сказала Цімашэнка, якая нагадала, што яна родам з «рэгіёну, які зараз не падтрымлівае нашу рэвалюцыю, дзе некаторым людзям абыякавы ўкраінская мова».

«Я перакананая, што змагу абараніць Украіну ад агрэсіі Расіі і вярнуць Украіне Крым», — таксама адзначыла Цімашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?