Узбуджаная справа за крадзяжы, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Крымінальная схема ўсплыла пасля правядзення праверкі ў Спецыялізаванай дзіцяча -юнацкай школе алімпійскага рэзерву па хакеі, падначаленай упраўленню спорту і турызму Мінгарвыканкама. Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў гэтай школы, інфармуе БЕЛТА.
Справа ўзбуджаная па ч. 4 арт.210 КК (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненыя арганізаванай групай у асабліва буйным памеры). Па дадзеных праваахоўнікаў, дырэктар спартшколы са снежня 2011 года па красавік 2013 афармлялі фіктыўныя дакументы аб удзеле спартсменаў і трэнераў у спаборніцтвах за межамі Беларусі. Насамрэч гэтыя людзі нікуды не выязджалі. Такім чынам было выкрадзена 435 мільёнаў рублёў.