«Што тычыцца аналізу ўсіх каляровых рэвалюцый, у тым ліку апошніх падзей на Украіне — безумоўна, такі аналіз мы павінны зрабіць, з тым каб засцерагчы нашых грамадзян ад свавольства розных ультрасаў, ад свавольства тэрарыстычных элементаў і людзей з радыкальнымі поглядамі «, — сказаў Пуцін на сустрэчы з сенатарамі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 27 сакавіка абмеркаваў з членамі Савета Федэрацыі пытанні інтэграцыі Крыма і Севастопаля ў адзінае прававое, эканамічнае, культурнае, сацыяльнае і адміністрацыйнае поле краіны.

Пры гэтым ён папрасіў парламентарыяў «быць акуратнымі«.

«Нам нельга ўпадаць ні ў якую эйфарыю і ствараць умовы, непрымальныя для грамадзянскай супольнасці, для абароны сваіх правоў… Грамадзяне краіны павінны заўсёды разумець, што ў іх ёсць набор сродкаў і метадаў — законных сродкаў і метадаў, якімі яны могуць скарыстацца, каб прад'явіць прэтэнзіі ўладзе, калі іншым спосабам гэта зрабіць немагчыма, у тым ліку мітынгамі, дэманстрацыямі, шэсцямі«.

«Такое волевыяўленне павінна быць у рамках закона. Ніхто не павінен прэтэндаваць на тое, каб выходзіць за гэтыя рамкі, выкарыстоўваць толькі мірныя метады і каб улада не стварала для сябе цяплічныя умовы і не хавалася за нейкія рэпрэсіўныя рамкі, бязмерна пашыраючы сваю рэпрэсіўную функцыю. Гэта ўсё павінна быць у вядомым балансе«, — сказаў Пуцін.

«Тое, што мы павінны аналізаваць падзеі, якія вакол нас адбываюцца — у інфармацыйнай сферы, у пратэстах — гэта безумоўна, толькі я вас заклікаю да таго, каб на гэтай хвалі не напрымаць нейкіх рашэнняў, якія істотным чынам абмежавалі б грамадзянскія свабоды, права грамадзян на выказванне свайго меркавання«, — удакладніў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?