За рэзалюцыю з падтрымкай тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны прагаласавалі 100 краін — членаў ААН, супраць — 11. Гэта Беларусь, Куба, Паўночная Карэя, Венесуэла, Зімбабвэ, Арменія, Балівія, Нікарагуа, Судан, Сірыя, ну і сама Расія.

Прадстаўніца ЗША у ААН Саманта Паўэр правярае тэлефон, у той час як прадстаўнік Расіі Віталій Чуркін праходзіць міма, а прадстаўнік Беларусі нешта піша, фота Ройтэрз.

Прадстаўніца ЗША у ААН Саманта Паўэр правярае тэлефон, у той час як прадстаўнік Расіі Віталій Чуркін праходзіць міма, а прадстаўнік Беларусі нешта піша, фота Ройтэрз.

Устрымаліся — 58, сярод іх Казахстан, Кітай, Індыя, Бразілія. Устрымаліся таксама Ірак, Афганістан, Егіпет, Паўднёвая Афрыка, Узбекістан.

Азербайджан галасаваў за. Туркменія, Кіргізія, Сербія не галасавалі. 

Тэкст рэзалюцыі заклікае краіны не прызнаваць ўступленне Крыма ў склад Расіі на падставе вынікаў рэферэндуму 16 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?