«Польшча на добрай дарозе», — такія білборды пасьля датэрміновых выбараў зьявіліся па ўсёй Польшчы. Цымус у тым, што іх замовіла «Права і Справядлівасьць», якая сэнсацыйна гэтыя самыя выбары прайграла.

Функцыянэры партыі тлумачаць, што плякаты, натуральна, замаўляліся з разьлікам на перамогу ПіС. І з тэхнічных прычын замаўляць іх давялося загадзя, яшчэ да выбараў.

Але знайшлося тлумачэньне й для сёньняшняй сытуацыі. У ПіС сэнс білбордаў тлумачаць цяпер так: Польшча ўсё яшчэ на добрай дарозе, бо яе вывела туды Права і Справядлівасьць за час свайго кіраваньня.

Дзіўнаватая рэклямная кампанія працягнецца месяц. Грошы рэклямоўцам таксама сплацілі загадзя. З рынкавых прычынаў.

Паводле «Radiostacja.pl»

Глядзі яшчэ:
http://polskanadobrejdrodze.pl/

«На адным такім плакаце, што на выхадзе з метро, нехта маркерам прыпісаў: «teraz to Przeproście i Spierdalajcie…», што ў мяккім тлумачэнні гучыць як «цяпер толькі Прабачайцеся і Сыходзьце»». (barilotti)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0