21:59

Як відаць з трансляцыі, яны прынеслі шыны, грукаюць па дзвярах парламента, разбіваюць шкло.

фота Аксаны Каваленка, Украінская праўда

фота Аксаны Каваленка, Украінская праўда

фота Аксаны Каваленка, Украінская праўда

фота Аксаны Каваленка, Украінская праўда

Акрамя таго, актывісты крычаць «Рэвалюцыя», патрабуюць адстаўкі кіраўніка МУС Авакава і адправіць пад трыбунал экс- міністра абароны Ценюха.

На заклік спікера Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава спыніць правакацыю «Правы сектар» зрэагаваў крыкамі «Ганьба!».

Перад тым «Правы сектар» склікаў на Майдане пазачарговае Веча, прысвечанае памяці забітага Сашкі Белага, на якім актывісты прынялі рашэнне прыходзіць штодня а 9-й раніцы пад Вярхоўную Раду, а штовечар у 19.00 збірацца на Веча.

22:11

Прыхільнікі «Правага сектара» пад будынкам Вярхоўнай Рады Украіны не разыходзяцца, працягваючы скандаваць лозунгі

Як паведамляе карэспандэнт Еспресо.TV, найактыўнейшыя ўдзельнікі пікету спрабуюць ўскараскацца на акно другога паверха, але пакуль ім гэта не ўдалося.

Людзі працягваюць скандаваць лозунгі.

Раней адзін з каардынатараў мітынгоўцаў, актывіст «Правага сектара» Алег Аднарожанка заклікаў спыніць штурм будынка парламента.

«Захоўвайце спакой і паводзьце сябе так, як належыць весці украінцам. Будзем чакаць іх рэакцыі», — заявіў ён.

Пры гэтым, некаторыя актывісты спрабуюць выбіваць шыбы а першым паверсе Радзе. Актывісты прыпынілі штурм дзвярэй і чакаюць рэакцыі дэпутатаў.

22:15

Каля Вярхоўнай Рады згуртаваліся больш за 1000 чалавек, якія вельмі шчыльна падышлі да будынка.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, у самым будынку парламента ахова сабралася каля дзвярэй са шчытамі і агнягаснікамі.

Паводле некаторых звестак, плануецца штурм будынка парламента.

Амаль усе народныя дэпутаты пакінулі памяшканне на вул. Грушэўскага, 5, і выйшлі праз падвал праз іншае памяшканне на Грушэўскага.

У будынку на Грушэўскага, 5, знаходзяцца журналісты і ахова.

22:30

Актывісты «Правага сектара» патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

Аб гэтым сказаў у каментары журналістам намеснік кіраўніка ВР Руслан Кашулінскі, які вярнуўся пасля перамоваў з актывістамі каля парламента.

Ён адзначыў, што «Правы сектар» патрабуе прыняць рашэнне аб адстаўцы кіраўніка МУС Авакава.

22:25

Дэпутат Алег Ляшко звярнуўся да прысутных, кажа, што той хто хоча штурмаваць, працуе на Пуціна.

22:55

Журналісты намагаюцца ўзяць каментары ў асобаў у чорных балаклавах, што стаяць каля ВР, але яны ветліва адмаўляюцца ад каментароў, адпраўляючы да начальства.

«Вы будзеце стаяць усю ноч?», — пытаецца журналістка. «Мажліва», — кажа адзін з хлопцаў.

Міліцыя ацэньвае колькасць прысутных у 1,5 тыс. чалавек.

Пакуль пратэст мірны і ператварыўся ў пікет.

23:48

Мітынг каля Вярхоўнай рады Украіны завяршаецца. Удзельнікі мітынгу абвясцілі аб завяршэнні акцыі на сёння. Адначасова частка мітынгоўцаў застанецца ля будынка парламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?