«МТС» першым сярод мабільных аператараў Беларусі прапанаваў абанентам імгненную аплату сваіх паслуг з сайта mts.by — грошы паступаюць на рахунак за адну секунду.

На спецыяльнай старонцы абаненту дастаткова ўвесці звесткі з карткі, прозвішча, імя і імя па бацьку, e-mail, куды паступіць электронны чэк. Гэты варыянт зручны для тых, хто не рэгістраваў картку ў сістэме інтэрнэт-банкінгу, але хоча аператыўна папаўняць рахунак, растлумачылі ў кампаніі.

Спецыялісты ўдакладнілі, што з сайта «МТС» таксама можна аплаціць смартфон або планшэт, узяты ў растэрміноўку. Прычым сістэма адсочвае правільнасць уводу нумара асабовага рахунку або нумару тэлефона, а гэта значыць, што перавод грошай на неіснуючы рахунак выключаны.

Анлайн-сэрвіс па аплаце банкаўскімі карткамі з сайта mts.by рэалізаваны расійскай кампаніяй ASSIST сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк». Падтрымліваюцца банкаўскія карты Visa і MasterCard большасці банкаў свету, а таксама «Белкарт» «Беларусбанка». Адзіная ўмова: картка павінна падтрымліваць інтэрнэт-плацяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?