Адхілены прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у «звароце да ўкраінскага народа» заклікаў правесці рэферэндумы аб статусе кожнага рэгіёну краіны. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на зварот былога кіраўніка дзяржавы. Відэа звароту пакуль што не з'явілася.

Reuters.com

Reuters.com

«Як прэзідэнт, які з вамі думкамі і душой, заклікаю кожнага разважлівага грамадзяніна Украіны — не дайце самазванцам вас выкарыстоўваць! Патрабуйце правядзення рэферэндуму аб вызначэнні статусу кожнага рэгіёну ў складзе Украіны», — гаворыцца ў звароце Януковіча да ўкраінскага народу, які паступiў у ІТАР-ТАСС.

Ён назваў «усё, што адбывалася і адбываецца ў апошнія месяцы ў Украіне» — «ўзброеным дзяржаўным пераваротам, які быў здзейснены апазіцыяй на зброі тэрарыстычных груповак пры поўнай падтрымцы некаторых заходніх дзяржаў».

«Абсалютна лагічна, што пратэст, які разгараецца на Паўднёвым усходзе Украіны — гэта натуральная рэакцыя густанаселенага прамысловага краю на ўзброены дзяржаўны пераварот», — заявіў ён.

«Самазванцы не маюць мандату даверу ўкраінскага народа, не маюць права пазбаўляць кожнага грамадзяніна Украіны яго права голасу, шляхам унясення антыканстытуцыйных змяненняў у заканадаўства у тым ліку і аб выбарах прэзідэнта», — падкрэсліў Януковіч.

«Анархія, якія творыцца на вуліцах нашай краіны, не мае нічога агульнага з дэмакратыяй», — перакананы ён. «Няхай хоць адна заходняя дзяржава назаве дэмакратычнымі крокі, што прымаюцца цяперашнімі «кіраўнікамі». Не думаю, што хто-небудзь з еўрапейскіх чыноўнікаў высокага рангу публічна прызнае нармальным расстрэлы і рабаванні на вуліцах іх дзяржаў, калі тэрарысты называюцца актывістамі, якім беспакарана дазволена забіваць і рабаваць людзей», — сказаў Януковіч.

Толькі ўсеўкраінскі рэферэндум, а не экстранныя датэрміновыя выбары прэзідэнта могуць у значнай ступені стабілізаваць палітычную сітуацыю і захаваць суверэнітэт і цэласнасць Украіны, лічыць Януковіч.

Унесеныя ў заканадаўства антыканстытуцыйныя змены, у тым ліку і аб выбарах прэзідэнта Украіны, «выключаюць магчымасць сумленных выбараў, калі б яны ні адбыліся», — упэўнены ён.

«Цяперашняя так званая улада прыняла пакет законаў, якія прама парушаюць Канстытуцыю Украіны. Гэтыя законы былі прынятыя пад ціскам Майдану. Над шматлікімі народнымі дэпутатамі і іх сем'ямі здзяйсняліся акты гвалту, не кажучы ўжо пра пастаянных пагрозах», — гаворыцца ў звароце былога ўкраінскага лідара.

Таксама Януковіч у звароце да з'езду «Партыі рэгіёнаў» папрасіў зняць з яго паўнамоцтвы ганаровага старшыні партыі і выключыць яго з яе.

***

Януковіч быў зрынуты 22 лютага і збег у Расію, ён двойчы з'яўляўся перад публікай у расійскім Растове-на-Доне 28 лютага і 11 сакавіка, учора паведамлялася, што сёння ў Растове ён дасць чарговую прэс-канферэнцыю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0