Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2008 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі.

Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы.

У пералік спецыяльнасцей, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпендый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнесам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя.

Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX у Вашынгтоне www.irex.org і Расіі www.irex.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0