14 красавіка ў Палацы культуры ветэранаў (Я.Купалы 21) у межах праекта «Легенды Вялікага Княства» адбудзецца прэзентацыя альбома «Полацкі сшытак», новай трактоўкі аднаго з найважнейшых музычных помнікаў у гісторыі Беларусі. Імпрэза будзе прысвечана памяці Арыны Вележ (Вячоркі), і пройдзе ў яе дзень народзінаў.
Удзельнікі: «Стары Ольса», «Кантабіле», Brevis Contredance, «Сальтарэлла», Testamentum Terrae.
Даведкі: (29) 649-08-88.
Квіткі ад 70 000 да 130 000.
Пакупнікам квіткоў па 110 000 і 130 000 арганізатары абяцаюць кампакт-дыск «Легенды Вялікага Княства» ў падарунак.