hcdinamo.by

hcdinamo.by

У чацвёртым, вырашальным паўфінале Кубка Надзеі (турнір для камандаў, што не трапілі ў плэй-оф) ва Усходняй канферэнцыі омскі «Авангард» перамог чэлябінскі «Трактар» з лікам 4:3 і выйграў серыю — 3:1.

1 і 2 красавіка «Дынама» прыме «Авангард» на «Мінск-Арэне». Пачатак паядынкаў а 19.00, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Уся інфармацыя аб квітках тут.

Паядынкі ў адказ адбудуцца 5 і 6 красавіка ў Омску.

«Авангард» быў фіналістам Кубка Гагарына сезона 2011/2012.

У двух матчах гэтага сезону «зубры» з «ястрабамі» ачкі дзялілі. У верасні на «Мінск-Арэне» перамогу святкавала «Дынама» — 4:3, у омскай сустрэчы ў студзені гаспадары ўзялі пераканаўчы рэванш — 7:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0