Партыя «Правы сектар» расцэньвае спробы штурму Рады 27 сакавіка як правакацыю. Пра гэта журналістам перад будынкам парламента паведаміў кіраўнік «Правага сектара» ў Кіеўскай вобласці Ігар Мазур.

«Я лічу, што гэта была правакацыя», — сказаў ён.

Мазур патлумачыў, што пасля веча на Майдане Незалежнасці калона пратэстоцаў накіравалася да будынка Вярхоўнай Рады, каб патрабаваць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

«Але асобныя грамадзяне пабеглі наперад. Калі мы сюды падышлі, то шыбы (у будынку парламента каля цэнтральнага ўваходу) ужо былі выбітыя», — патлумачыў Мазур.

Паводле яго слоў, пасля гэтага ён і яшчэ некалькі дэпутатаў Рады звярнуліся да радыкальна настроеных з просьбай не разбіваць шыбы і ня пераводзіць акцыю ў штурм будынка.

Таксама ён паведаміў, што калі Авакаў не пойдзе ў адстаўку ў пятніцу, то «Правы сектар» мае намер працягваць свае акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?