Фальшаваньне старога Менску скора будзе скончана. Ва ўнітарным прадпрыемстве «Менскпраект» даводзяць чарговы праект. Апошні…

Дзе стаяў рэнэсансавы сабор Сьвятога Духа, узарваны камуністамі ў 1937 годзе, цяпер для Маскоўскага Патрыярхату пабудуюць капліцу (вышыня 6 мэтраў). Проста на старажытных падмурках, не зважаючы на культурны слой. Вызначанае месца — прыкладна за падмуркамі былога галоўнага фасаду сабору, углыб галоўнай навы на 2 метры.Усё гэта, атрымліваецца, дзеля таго, каб РПЦ застаўпіла тэрыторыю, каб ніхто там нічога не плянаваў адбудоўваць.

А на месцы былога будынка малога гасцінага двара (пл.Свабоды, 19/21) (праваруч ад галоўнага фасаду цяперашняга праваслаўнага будзе… басэйн з фантанам. Будзе яшчэ два новых вялізарных паркінга, на набярэжнай будзе разьлюлаяй‑маліна бізнэс‑шоў‑цэнтру, два фантаны, тры расейскія капліцы. Паўлаў ужо ўхваліў гэтыя праекты.

Калі праекты рэалізуюцца, стары горад стане яшчэ менш падобны да таго, якім ён быў. Бяз гэтага genius loci, дух месца старога Менску, траціцца незваротна…

chareuski

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0