Восьмага красавіка ў мінскім клюбе «Мулен Руж» таленавітая беларуская спявачка прадставіць разам з музыкамі з свайго гурта адмысловую праграму. Канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» падтрымае таксама гурт BosaeSonca.

Будучы канцэрт Паліны Рэспублікі можна назваць бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але паспяховую кар’еру, якая пачалася з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнання «Адкрыцьцём году» па версіі парталу Tuzin.fm. З 17 год Паліна паспяхова грае сольныя канцэрты і пастаянна пашырае геаграфію выступаў. Летась яна з’ездзіла ў міні-тур па Ўкраіне, дзе здабыла нямала прыхільнікаў. Сёлета 14 лютага Паліна ў супольным канцэрце з Akute дала выдатны канцэрт у КЗ «Віцебск». Апошні сінгл спявачкі «Лета» трымаецца ў лідэрах чарту на Tuzin.fm блізу 20 тыдняў.

Да вялікага сольнага канцэрту ў мінскім клюбе «Мулен Руж», які прыпадае якраз на яе 20-годдзе, Паліна рыхтуе разам з музыкамі адмысловую праграму. Склад гурта пашырыўся, далучыліся бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучыць віалянчэль Аляксандры Аляксюк. «Шмат ужо знаёмых нашым аматарам песень прагучаць у новых аранжыроўках, у чымсці больш танцавальных, а ў чымсці і больш драматычных. Разам з тым мы не адмянялі пяшчотнай лірыкі і зусім акустычнай Паліны. Як мне падаецца, без гэтага нельга. Будуць абавязкова і новыя песенкі, але гэта сакрэт. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца і канцэрт атрымаецца святочным для ўсіх», - распавядае пра свае чаканні ад будучага выступу спявачка.

Паліну падтрымае адзін з яе ўлюбёных гуртоў на беларускай сцэне - BosaeSonca, які летась выдаў адразу два прыгожыя і адметныя альбомы «Zalaty» і «Адпусці».

Канцэрт 8 красавіка пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», які прадстаўляе партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і творчай камандай паб-клюбу «Графіці».

Квіткі – 100 000 (танцпляц), 120 000 – 190 000 (столікі)

Набыць можна ў клубе «Графіці», касах Kvitki.by і он-лайн праз і ў паб-клюбе «Графіці» (зав.Калініна, 16)

Тэлефон для даведак: 638-44-44 (Velcom, MТС, life)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?