Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны ладзяць маштабныя вайсковыя вучэньні. У неба паднялі 100 зьнішчальнікаў, 23 бамбавікі, 39 штурмавікоў. Таксама задзейнічалі 60 дывізіёнаў зэнітна-ракетных комплексаў.

Камандаваць вучэньнямі прызначаны генэрал-палкоўнік Юры Байдак, гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Ўкраіны.

У вучэньнях бяруць удзел усе ўкраінскія авіятары і зэнітчыкі.

Паводле дадзеных 2014-га году, на ўзбраеньні ВПС Украіны знаходзіцца:

  • 100 зьнішчальнікаў «МіГ-29» і «Су-27»
  • 23 франтавыя бамбавікі «Су-24М»
  • 12 выведных самалётаў «Су-24М»
  • 36 штурмавікоў «Су-25»
  • 17 вайскова-транспартных самалётаў «Ан-24Б», «Ан-26», «Ан-30Б», «Іл-6МД»
  • 38 вучэбна-баявых зьнішчальнікаў «Л-39»
  • неназваная колькасьць бесьпілётных апаратаў вытворчасьці СССР і Ізраілю
  • 60 дывізіёнаў ЗРК «Бук-М1», «С-300В1», «С-300ПС».

Раней Расея абвясьціла пра яшчэ больш маштабныя вучэньні ля межаў Украіны. На наступныя два дні заплянавана багата вылетаў штурмавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?