Пасля таго як мы апублікавалі фота правакатара, які задзіраў людзей антыбеларускімі лозунгамі, чытач нам даслаў іншае фота.
«Адразу як яны пачалі крычаць, людзі папрасілі ўмяшацца міліцыю, амапаўцы адцягнулі іх з натоўпу і даклалі пра інцындэнт па рацыі. Далейшага развіцця падзей не бачыў», — піша чалавек.
Нагадаем, у часе шэсця на Дзень Волі адбыўся шэраг інцыдэнтаў: некалькі асобаў спрабавалі справакаваць удзельнікаў шэсця на канфлікт, у тым ліку нецэнзурнай лаянкай і выказваннямі з абразамі нацыянальных пачуццяў беларусаў і ўкраінцаў. Дэманстранты высмеялі іх.