Як расказваюць відавочцы, маёр аднаго з падраздзяленняў УУС Гродзенскага аблвыканкама застрэліўся проста на вачах у калег і начальства з Мінска. Гэта здарылася на вучэбна-метадычным зборы ў ціры Кастрычніцкага раёна Гродна, падчас стрэльбаў з табельнай зброі. У выніку здарэння далейшыя вучэнні асабовага складу былі спыненыя.

Трагедыя шакавала калег нябожчыка. Следчы камітэт разбіраецца, ці тое быў суіцыд, ці няшчасны выпадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0