У Беларусі з 1 красавіка 2014 года будуць значна павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 12 Сакавіка 2014 г. № 23.

Тарыф на праезд на рэгіянальных лініях эканом-класа падаражэе на 33,3% да 1200 рублёў за адну зону праезду і да 120 рублёў за 1 км праезду.

Кошт паездкі на цягніках гарадскіх ліній павышаны на 32% да 6600 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах аднаго тарыфнага пояса, на 30% да 7800 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў, на 30,9% да 11400 рублёў у межах трох і на 30% да 15600 рублёў у межах чатырох тарыфных паясоў.

На 33% падаражэе кошт праезду пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных лініях бізнес-класа.

Апроч таго, на 25-33% павялічаныя тарыфы на перавозкі багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?