Чжоў Юнкан быў абвінавачаны ў карупцыі ў снежні мінулага года. Ён апынуўся замяшаным ў найбуйнейшым карупцыйным скандале ў гісторыі сучаснага Кітая, у якім фігуруюць яшчэ больш за 300 чалавек з бліжэйшага атачэння экс-міністра — сваякі, палітычныя саюзнікі, пратэжэ, супрацоўнікі нафтагазавай карпарацыі CNPC.

Улады КНР канфіскавалі ў былога міністра грамадскай бяспекі Чжоу Юнкан і членаў яго атачэння актывы на 14,5 мільярдаў даляраў у рамках расследавання найбуйнейшага ў гісторыі краіны карупцыйнага скандалу, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на ўласныя крыніцы ў партыйнай наменклатуры.

Юнкан быў абвінавачаны ў карупцыі ў снежні мінулага года. Распараджэнне распачаць крымінальную справу аддаў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Дзеянні ўрада звязаныя з правядзеннем мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам.

Як адзначае агенцтва, Юнкан апынуўся замяшаным у найбуйнейшым карупцыйным скандале ў гісторыі сучаснага Кітая. Акрамя экс-міністра ў скандале фігуруюць больш за 300 чалавек з яго бліжэйшага атачэння — сваякі, палітычныя саюзнікі, пратэжэ, супрацоўнікі нафтагазавай карпарацыі CNPC, генеральным дырэктарам якой экс-міністр з'яўляўся ў 1996-1998 гадах. Многія з іх былі ўзятыя пад варту або апытаныя следствам пасля ўзбуджэння крымінальнай справы ў снежні мінулага года.

Паводле інфармацыі Ройтэрз, у ходзе расследавання замарожаныя банкаўскія рахункі, на якіх было 5,9 мільярда даляраў, таксама канфіскаваныя каштоўныя паперы кітайскіх і міжнародных кампаній на суму больш за 8 мільярдаў даляраў. Акрамя гэтага, канфіскаваныя 300 кватэр і дамоў, антыкварыят і творы мастацтва, 60 транспартных сродкаў, прадметы з золата, срэбра, наяўныя грашовыя сродкі ў замежнай валюце. Застаецца невядомым, якая частка канфіскаваных актываў была атрымана нелегальным шляхам і будзе вернутая ў казну.

Чжоу Юнкан з 2002 па 2007 год узначальваў міністэрства грамадскай бяспекі Кітая. У 2007-2012 гадах з'яўляўся членам пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК 17-га склікання, вышэйшага кіруючага органа Камуністычнай партыі Кітая.

Генеральны сакратар Кампартыі Кітая Сі Цзіньпін назваў у ліку складанасцяў, з якімі сутыкаецца партыя, «карупцыю, адарванасць ад народу, фармалізм і бюракратызм, якія ствараюцца некаторымі партыйцамі».

У канцы верасня былы член палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Бо Сілай быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за хабары і прысваенні дзяржсродкаў на агульную суму 25,44 мільёна юаняў (4,1 мільёна даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?