У Севастопальскім нацыянальным універсітэце ядзернай энергіі і прамысловасці ў пятніцу адбылася цырымонія спуску дзяржаўнага сцяга Украіны і пад'ёму сцяга РФ.

Пры вынасе дзяржаўнага сцяга Украіны значная частка студэнтаў пачала хорам спяваць дзяржаўны гімн Украіны і працягвала спевы без музыкі пасля таго, як была паспешліва выключаная фанаграма.

Пасля спробы в.а. рэктара перапыніць спевы, студэнты наладзілі скандаванне «Слава Украіне — Героям слава — Украіна вышэй за ўсё — Смерць ворагам«.

У ходзе далейшай працэдуры ўздыму расійскага сцяга і выканання гімна РФ дзясяткі студэнтаў дэманстратыўна пакінулі пляц.

За 2 дні да гэтага «з мэтай стабілізацыі сітуацыі ў Севастопальскім нацыянальным універсітэце ядзернай энергіі і прамысловасці» рашэннем каардынацыйнай рады па арганізацыі Севастопальскага гарадскога кіравання ад кіраўніцтва навучальнай установай быў адхілены яго рэктар Міхаіл Дзівізінюк.

Па інфармацыі выдання, Дзівізінюк адмовіўся падымаць дзяржаўны сцяг РФ над будынкам ВНУ і пераходзіць ў прававое поле Расіі.

Рэктар матываваў сваю пазіцыю тым, што СНУЯЭіП з'яўляецца не толькі ВНУ, але і дзейным ядзернымай аб'ектам Украіны, зарэгістраваным ў МАГАТЭ, на які распаўсюджваецца міжнароднае права ў сферы ядзернай энергетыкі.

Ён нагадаў, што на тэрыторыі ўніверсітэта знаходзіцца дзеючы ядзерны рэактар невялікай магутнасці, які ахоўваецца спецпадраздзяленнем ўнутраных войскаў Украіны па ядзернай бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?