На паседжанні ў нядзелю было прынятае рашэнне аб рэгістрацыі былога дэпутата Валерыя Канавалюка і кіеўскага бізнесмена Уладзіміра Саранава.

Яшчэ пяць кандыдатаў было зарэгістравана раней. Гэта былы першы намеснік генпракурора Украіны Рэнат Кузьмін, былы віцэ-прэм’ер Юрый Бойка, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка, эка-кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Міхаіл Добкін і кіраўніка Усеўкраінскага габрэйскага кангрэсу Вадзім Рабіновіч.

Усяго ж у ЦВК падалі дакументы 23 прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Тэрмін падачы дакумента для рэгістрацыі кандыдатаў заканчваецца ў нядзелю а 24.00, інфармуюць украінскія СМІ.

Выбары прэзідэнта адбудуцца 25 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?