Паўночная Карэя можа правесці новыя ядзерныя выпрабаванні — пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва краіны. Адзначаецца, што гэта будуць «выпрабаванні новага тыпу» — невядома, аднак, што менавіта маецца на ўвазе.

Гэтая заява прагучала на фоне рэзкай крытыкі, якую Захад выказаў у бок Карэі пасля цэлай серыі ракетных пускаў на гэтым тыдні.

У заяве адзначаецца, што ваенныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі, якія зараз праходзяць ля межаў КНДР, не выклікаюць такой рэакцыі ў свеце, як вучэнні паўночнакарэйскіх ракетных войскаў.

З 2006 года КНДР ажыццявіла ўжо тры ядзерныя выбухі. Падрыхтоўка да новага тэсту, па дадзеных замежных крыніц, пачалася яшчэ ў мінулым годзе.

Цэлы шэраг рэзалюцый Савета Бяспекі ААН забараняе Пхеньяну распрацоўку ракетных і ядзерных тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?