Ахвярамі боек на фоне выбараў у мясцовыя парламенты, якія ў нядзелю праходзяць у Турцыі, сталі восем чалавек.

Яшчэ 13 чалавек атрымалі раненні падчас боек, якія разгарэліся з-за спрэчак аб кандыдатах. Многія назіральнікі называюць гэта галасаванне рэпетыцыяй выбараў прэзідэнта краіны, прызначаных на жнівень 2014.

У нядзельных выбарах бяруць удзел 26 палітычных партый. Прагаласаваць змогуць 52 млн выбаршчыкаў. Выбарчыя ўчасткі былі адкрыты з 7.00 да 17.00 па мясцовым часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?