Мастацтва і бізнэс – самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам. 

У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнэсу і культурнага сектара – справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава перакладае частку сваіх клопатаў пра культуру на плечы бізнэсу.

У Беларусі сітуацыя іншая. З аднаго боку, дзяржава з розных прычынаў не надае належнай увагі культурніцкай сферы. Бізнэс жа найчасцей успрымае «культуру» як пабіраху, а «культура» глядзіць на бізнэс выключна як на «кашалёк». Камунікацыйная праблема відавочная. Што яшчэ перашкаджае супрацы паміж бізнэсам і мастацкімі коламі і «падсілкоўвае» розніцу ў мысленні прадстаўнікоў названых сфераў?

Паспрабуем пабудаваць камунікацыйныя «масты» разам!

Цягам ток-шоу мы складзем супольны «слоўнік-перамоўнік» паміж бізнэсам і мастацтвам, надаючы асаблівую ўвагу наступным пытанням:

- Што дае падтрымка культурніцкага праекта бізнэс-кампаніі?

- Дзе і як шукаць кампанію-спонсара? Які культурніцкі праект можа «зачапіць» бізнэс?

- Ці мусіць «прагінацца» аўтар праекта пад патрабаванні/жаданні спонсара?

- Якое месца маралі ў падборы брэнда-партнёра?

- Доўгатэрміновае партнёрства паміж бізнэсам і мастацтвам рэальнае?

Экспертамі выступяць культуролагі, культурніцкія менеджары, прадзюсары, бізнэсоўцы.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоўмэн.

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх.

Схема праезду.

Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе цікаўныя і неабыякавыя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0