Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе даручыў прывесці Мінск у поўны парадак пасля зімы да 20 красавіка.

«Красавік з'яўляецца самай актыўнай фазай месячніка па добраўпарадкаванні горада. Да 20 красавіка ўсе будынкі ў Мінску павінны быць прыведзены ў парадак — вокны вымытыя, дзверы адрамантаваныя, урны замененыя, калі трэба, лаўкі выфарбаваныя, дарогі адрамантаваныя, газоны адноўленыя. У гэтую працу павінны неадкладна ўключыцца тэрытарыяльныя сектары, суб'екты гаспадарання. Усе тэрыторыі распісаныя і замацаваныя. Умовы надвор'я выдатныя і дазваляюць весці ўборку як унутры будынкаў, так і на вуліцы», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0