Футбаліст днепрапятроўскага «Дняпра» Джаба Канкава выратаваў жыццё кеіўскаму дынамаўцу Алегу Гусеву. Гэта здарылася на 22-й хвіліне матчу «Дняпро» — «Дынама», піша афіцыйны сайт кіеўскага клуба.

Галкіпер «Дняпра» Дзяніс Бойка падчас гульнявога моманту наляцеў на Гусева, трапіўшы каленам у галаву.

У выніку сутыкнення дынамавец згубіў прытомнасць і паваліўся на газон.

Джаба Канкава кінуўся да яго і зрабіў неабходную першую дапамогу яшчэ да таго, як на полі з'явіліся дактары.

Алега хутка прывялі ў сябе і разам з камандай ён вярнуўся ў Барыспаль, адкуль яго забрала карэта хуткай дапамогі.

Дырэктар клінікі Міхаіл Радуцкі пасля агляду спартсмена напісаў: «Магу сказаць адно — футбаліст «Дняпра» выратаваў жыццё Алегу.

Бо ўсё адбывалася пазней, не ведаю, якія былі б наступствы. Гулец «Дняпра» зрабіў усё як вельмі кваліфікаваны доктар хуткай дапамогі».

Цяпер, па словах доктара, стан Алега здавальняючы. У яго дыягнаставалі страсенне мозгу 1-й ступені і пашкоджанні некалькіх зубоў.

Фрагмент відэа, на якім Канкава ратуе суперніка менші чым за суткі сабраў амаль мільён праглядаў на YouTube, а самога Джаба сталі называць сапраўдным героем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?