Канферэнцыя «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі» пачала працу 27 сакавіка.

на фота а. Аляксандр Надсан, Анатоль Тарас, Павел Падкарытаў.

на фота а. Аляксандр Надсан, Анатоль Тарас, Павел Падкарытаў.

Cтарэйшыя беларускія арганізацыі Вялікабрытніі — Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-беларускае таварыства арганізавалі канферэнцыю. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Універсітэцкі каледж Лондана, Журнал беларускіх даследаванняў, Амбасада Літоўскай рэспублікі, Belarus Digest, Цэнтр пераходных даследаванняў і Прафесійная асацыяцыя беларусаў Брытаніі.

Падзея пачалася з малітвы за беларускі народ, якую адслужыў айцец Аляксандр Надсан.

У сваім вітальным слове ён адзначыў важную сымбалічную ролю Кастуся Каліноўскага і Дня Волі ў кантэксце сучасных падзеяў у Еўропе. Айцец Надсан правёў экскурсію па беларускай скарынаўскую бібліятэку і музэі. Удзельнікаў павіталі сябры аргамітэта канферэнцыі — Караліна Мацкевіч, Джым Дыінглі і Яраслаў Крывой. Таксама выступіў Мікалай Пачкаеў ад Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

28 сакавіка асноўная частка канферэнцыі сабрала блізу 50 удзельнікаў ва Універсітэцкім каледжы Лондана.

Навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Літвы і Вялікабрытаніі прадставілі больш за 15 дакладаў, звязаныя з гістарычнымі, літаратурнымі і палітычнымі аспектамі спадчыны Кастуся Каліноўскага. Сярод удзельнікаў былі Аляксандр Смялянчук, Ірына Дубянецкая, Арнольд Макмілін, Дарота Міхалюк, Дарыюс Сталіюнас і іншыя.

З вітальным словам па-беларуску перад удзельнікамі выступіла амбасадар Літоўскай Рэспублікі ў Лондане Аста Скайсгірайце-Ляўшкене, а таксама былы амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі і цяперашні старшыня Англа-беларускага таварыства Браян Бэнэт.

Таксама адбылося адкрыццё выставы «Невядомая Беларуская народная рэспубліка» у галоўным будынку Універсітэцкага каледжа Лондана, арганізаваная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

29 сакавіка пасля акадэмічнай часткі канферэнцыі ўдзельнікі далучыліся да святкавання Дня волі ў Беларускім доме, якое будзе суправаджацца фотавыставай, прысвечанай паўстанню Кастуся Каліноўскага.

Канферэнцыя стала найбуйнейшай акадэмічнай падзеяй, прысвечанай Беларусі ў Вялікай Брытаніі за апошнія дзесяцігоддзі. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыяльнага нумара Журнала беларускіх даследванняў на ангельскай і беларускай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?