Следам за Вануату незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі адклікала і краіна Тувалу, што знаходзіцца ў Ціхім акіяне бліз Аўстраліі. Пра гэта сябры ўрадавай дэлегацыі Тувалу заявілі падчас візіту ў Тбілісі.
Пры гэтым было падпісана пагадненне аб дыпламатычных адносінах і аб адкрыцці консульстваў. Пагадненне з боку Тувалу падпісалі міністры замежных спраў, працаўладкавання і турызму з грузінскага боку кіраўнік МЗС Маія Панджыкідзэ.
Не трэба здзіўляцца. Нават для Тувалу Абхазія гэта Грузія. Уся карэспандэнцыя з гэтага часу ў Тбілісі.
0
0
0
0
0
0