1 красавіка аўтавакзал Маскоўскі ў Мінску закрываецца для адпраўлення аўтобусаў па прыгарадных маршрутах, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік. 

Паводле яго слоў, канцавая станцыя для гарадскіх маршрутаў пакуль будзе працаваць. 

Адпраўленні з Мінска па прыгарадных маршрутах будуць ажыццяўляцца ад дыспетчарскіх станцый «Карастаянавай» і «Славінскага». Расклад руху аўтобусаў можна даведацца на сайце прадпрыемства www.minsktrans.by або па тэлефоне 114.

Нагадаем, аўтавакзал Маскоўскі будзе знесены для будаўніцтва комплексу «Газпрома». Як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў маі 2013 года намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч, «дата зносу дакладна не вызначана, але згодна з інвестыцыйнай дамовай па праекце, які будзе рэалізоўваць «Газпром», аўтавакзал будзе ліквідаваны ў апошнюю чаргу». «Ён будзе функцыянаваць, пакуль не завершацца ўсе падрыхтоўчыя і праектныя работы, з мэтай мінімізаваць некаторыя страты для горада», — сказала Бірыч.

Паводле яе слоў, загрузка гэтай аўтастанцыі невысокая. «Сёння ў нас ёсць магчымасць пераразмеркаваць маршруты на станцыі па вуліцах Карастаянавай і Славінскага, на вакзалы Усходні і Цэнтральны. Гэтае рашэнне не паўплывае на пасажырапаток, і транспартныя зносіны застануцца такімі ж ненапружанымі. Я магу вас запэўніць, што пасажыры ад гэтага не пацерпяць», — сказала намеснік старшыні выканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?