У Пінску ратавальнікі 30 сакавіка дасталі падлетка з-пад грунту, што абваліўся ў пясчаным кар'еры.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя пра здарэнне на вуліцы Слабадской паступіла ў 19.44. Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што ў кар'еры заваліла грунтам двух падлеткаў, якія капалі тунэль. Аднаго з іх да прыбыцця падраздзяленняў МНС дастаў яго сябар, навучэнец другога курса Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. У медыцынскай дапамозе той не меў патрэбы. 

У 19.57 ратавальнікі дасталі другога хлопца, мясцовага жыхара 1997 года нараджэння. Пацярпелы з папярэднім дыягназам «механічная асфіксія, клінічная смерць, аднаўленне сардэчнай дзейнасці» быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы № 1. Яго стан вельмі цяжкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?