The Daily Beast

The Daily Beast

Супрацоўнікі МУС затрымалі шэраг падазраваных у масавым забойстве мітынгоўцаў на Майдане Незалежнасці у лютым. Да ліку затрыманых адносяцца не толькі члены арганізаваных крымінальных банд, але і некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, паведаміла ў панядзелак 31 сакавіка, прэс-служба МУС.

Прэс-служба не ўдакладніла колькасць падазраваных і затрыманых. Раней паведамлялася, што ў чацвер 3 красавіка, міністр унутраных спраў, Генпракурор і кіраўнік СБУ дадуць прамежкавую справаздачу аб расследаванні справы аб масавых забойствах у цэнтры Кіева.

Кіраўнікі сілавых ведамстваў пакажуць і раскажуць тое, што не пашкодзіць працэсу далейшага следства па гэтай справе. Адкрыюць інфармацыю пра затрыманых і падазраваных.

Адзначым, што ў Львоўскай вобласці СБУ разам з МУС канфіскавала з незаконнага абароту зброю і боепрыпасы, якія маглі выкарыстоўвацца падчас расстрэлу ўдзельнікаў масавых акцый на Майдане Незалежнасці ў лютым 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?