32-гадоваму жыхару Мінска, якога падазраюць у гібелі 24-гадовага саліста групы Napoli Іллі Краўчука, прад'явілі абвінавачванне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, у дачыненні да падазраванага была ўзбуджаная крымінальная справа за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.

Ноччу 23 сакавіка каля кафэ паблізу Дзяржынска ў выніку канфлікту атрымаў траўму 24-гадовы музыка. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені ён быў шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову, дзе 26 сакавіка памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?