Новаабраны прэзідэнт Славакіі прадпрымальнік і філантроп Андрэй Кіска адмовіўся ад заробку кіраўніка дзяржавы на ўвесь пяцігадовы тэрмін сваіх паўнамоцтваў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гаворка ідзе пра 6,6 тыс. еўра штомесяц. Прыкладны ж гадавы прыбытак Андрэя Кіскі ад яго інвестыцый у розныя фонды складае каля 700 тыс. еўра.

Андрэй Кіска 30 сакавіка быў абраны прэзідэнтам Славакіі ў другім туры галасавання, атрымаўшы 59,04% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?