Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала ў цэнтры Кіева аднаго з лідараў Еўразійскага саюза моладзі Расіі.
Згодна з паведамленнем СБУ, ён рыхтаваў групу асоб для захопу Вярхоўнай Рады і Кабінета міністраў.
«Супрацоўнікі СБУ спынілі незаконныя дзеянні А.Бахтыярава, які рыхтаваў групу асоб пад выглядам грамадскіх актывістаў для злачыннага захопу Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладнілі ў СБУ, Бахтыяраў прыцягнуў да свайго злачыннага намеру да 200 чалавек, выдаў грашовае ўзнагароджанне, арганізаваў выраб «кактэйляў Молатава», набыццё бітаў, рассоўных драбін і іншых прылад для штурму ўрадавых будынкаў.
Бахтыяраў паабяцаў удзельнікам штурму грашовую ўзнагароду да 500 даляраў ЗША кожнаму.
Паводле задумы, штурм меў дэстабілізаваць сітуацыю ў Украіне і сарваць прэзідэнцкую выбарчую кампанію.
Для асвятлення штурму парламента і Кабміна Бахтыяраў наперад дамовіўся з асобнымі расійскімі тэлеканаламі аб відэаздымцы правакацыі.
Супрацоўнікі СБУ канфіскавалі ў зламыснікаў «кактэйлі Молатава».
Праходзяць допыты.
Раней Служба бяспекі Украіны затрымала «на гарачым» капітана КДБ самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.