«БПС-Ашчадбанк» стаў першым банкам Беларусі, які атрымаў права на эмісію карт American Express. 

«БПС-Ашчадбанк» з'яўляецца эксклюзіўным экваерам арганізацый гандлю і сэрвісу сеткі American Express у Беларусі. Банк і American Express пачнуць распрацоўку прадуктаў, пра дэталі якіх будзе абвешчана найбліжэйшым часам. 

«Мы задаволеныя развіццём супрацоўніцтва з «БПС-Ашчадбанкам», якое дасць магчымасць пашырыць прысутнасць American Express і павысіць пазнавальнасць брэнда ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы «БПС-Ашчадбанка» ў даванні прэміяльных прадуктаў і паслуг кліентам», — сказаў віцэ-прэзідэнт, генеральны менеджар па развіцці бізнесу рэгіёну Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы American Express Алекс Фербер. 

З 2011 года ААТ «БПС-Ашчадбанк» выступае эксклюзіўным экваерам карт American Express у арганізацыях гандлю і сэрвісу ў Беларусі. Для прыёму карт American Express «БПС-Ашчадбанка» ўжо створана пэўная інфраструктура. Акрамя таго, карты American Express абслугоўваюцца ў банкаматнай сетцы «БПС-Ашчадбанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?