У раёне плошчы Свабоды з’явілася кампазіцыя «Гарадскія шалі», якую стварыў скульптар Аляксандр Прохараў. На ёй гараджане ўзважваюць тавар.
Эталоны еўрапейскай метрычнай сістэмы, а таксама дазвол на ўстаноўку гарадскіх шаляў Мінск атрымаў дзякуючы Магдэбургскаму праву (адпаведны прывілей вялікага князя Аляксандра, сына Казіміра Ягелончыка, з’явіўся ў 1499 годзе). Адпаведны надпіс, а таксама пячатка мінскай ратушы з выявай герба горада, знаходзяцца збоку кампазіцыі.
Гарадскія шалі, а таксама эталоны адзінак вагі і аб'ёму захоўваліся ў будынку ратушы.
Разбураная ў 1857 годзе як сімвал самастойнасці горада, яна была адноўлена ў пачатку ХХІ стагоддзя.
Сімвалічна, што «Гарадскія шалі» знаходзіцца недалёка ад сценаў ратушы.