Гэта першае ў свеце выданне такога кшталту.

Для аўтара новай кнігі развядзенне вожыкаў — хобі. Беларускамоўны праграміст з Шабаноў Міхаіл Дзятлік кажа: «Кніга цалкам грунтуецца на маім уласным досведзе, гэта робіць яе ўнікальным праектам. Другая адметнасць гэтага дапаможніка — што ён апісвае спосабы развядзення менавіта беларускіх вожыкаў, якія, як вядома, больш драпежныя за заходнееўрапейскіх ці скандынаўскіх. Я захапляюся гэтым хобі апошнія чатыры гады. Такі занятак асабліва карысны для праграмістаў і офіснага перасанала, якія шмат часу праводзяць за камп'ютарам».

Кніга падзяляецца на тры часткі.

Частка першая апісвае павадкі беларускіх вожыкаў.

Другая частка — бясшкодныя спосабы адлову вожыкаў.

Трэцяя частка прысвечана прыручэнню і гадаванню вожыкаў.

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ», кажа: «Нам спадабалася ідэя Міхаіла. Па-мойму, кніга будзе вельмі карысная для беларускамоўнай грамады. З яе дапамогай людзі будуць лепш ведаць і разумець родную прыроду».

Кніга карыстаецца вялікім попытам, за першы дзень было продана чатыры асобнікі, што даволі шмат па цяперашнім часе.

Афіцыйная прэзентацыя выдання павінна адбыцца на наступным тыдні.

* * *

Гэты артыкул быў апублікаваны 1 красавіка як жарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?