Двухразовая алімпійская чэмпіёнка выйшла замуж за свайго сябра дзяцінства Ёзэфа Хольцэра.

Цырымонія шлюбу прайшла ў суботу, у родным горадзе былой спартсменкі Вальгаў. Падзея адбылася ў вузкім сямейным коле.

«Мы шчаслівыя. Я рада, што ў нас будзе вялікая сям'я ўжо ў бліжэйшы час», — прыводзіць словы Нойнер Bild. Рэч у тым, што Магдалена знаходзіцца на сёмым месяцы цяжарнасці.

«Цырымонія шлюбу была класная, мы хацелі адзначыць гэтую падзею ва ўрачыстай абстаноўцы, у коле нашай сям'і, — адзначыла Нойнер. — Пры гэтым я не хацела быць у цэнтры ўвагі. Маё асабістае жыццё павінна заставацца асабістым. Ёзэф зрабіў мне прапанову, калі мы былі ў адпачынку. Яна была зроблена ў рамантычнай абстаноўцы. Цяпер у нас будзе мядовы месяц».

Згодна з традыцыяй, Нойнер ўзяла сабе прозвішча мужа. «Хай фанатаў не бянтэжыць, яны могуць называць мяне па-ранейшаму Ленай Нойнер», — падкрэсліла, зрэшты, немка.

Нойнер стала сустракацца з Хольцэрам у 2009 годзе, але знаёмыя яны былі ўжо даўно — гэта сябар дзяцінства легендарнай біятланісткі. Яны вучыліся ў школе, былі ў адным класе.

Яшчэ зімой Нойнер не казала нічога пэўнага наконт далейшага развіцця адносінаў з Хольцэрам.

«Спытаеце лепш майго сябра. Ён яшчэ не рабіў мне прапановы», — казала тады Нойнер — біятланістка, якую лічаць адной з самых прыгожых спартсменак свету.

Хольцэр — звычайны хлопец, працуе цеслем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0